Прыцягнуты да адказнасцi

Закон и порядок

Маладзечанскім міжрайкамітэтам дзяржкантролю пры праверцы ТАА “Кантракт-Профіль” выкрыты факты выканання работ па будаўніцтве без наяўнасці зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектна-каштарыснай дакументацыі, а таксама самавольнае будаўніцтва.

Інвентарызацыяй выяўлены 3 аб’екты будаўніцтва, якія не знаходзяццам на бухгалтарскім уліку, агульным коштам 122 млн руб. Парушэнні парадку вядзення бухгалтарскага ўліку прывялі да скажэння вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства за студзень-кастрычнік 2015 года і павелічэння памеру чыстай страты на 167 млн руб. Прадастаўляліся недакладныя звесткі ў органы дзяржаўнай статыстыкі, нямэтава выкарыстоўваўся зямельны ўчастак.

Таварыствам неаднаразова дапускаліся факты несвоечасовага паступлення валютнай выручкі, парушэння патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў і нарматываў у галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці на працягу 2013-2014 гадоў выраблена і рэалізавана прадукцыі на 680 млн руб., а таксама пры адсутнасці распрацаваных і зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку тэхнічных умоў – на 88 млн руб.

За дапушчаныя правапарушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 вінаватых службовых асоб на агульную суму 9 млн руб., да дысцыплінарнай адказнасці – 4 чалавекі і таварыства на суму 245,9 млн руб. Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы і землеўпарадкавальную службу Маладзечанскага райвыканкама.

В. ЧЫСЦЯКОВА,

старшыня Маладзечанскага

міжрайкамітэта

 



Добавить комментарий