Сталі лепшымі

Спорт

Навучэнцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прынялі ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2001 года нараджэння, што прайшло ў Барысаве. Каманда дзяўчат у саставе Настассі Патоцкай і Веранікі Дзянісік заняла 3-е месца. 

У Мінску адбыўся чэмпіянат Мінскай вобласці па дзюдо. Па выніках спаборніцтваў каманда Валожынскага раёна (навучэнцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы) заняла 3-е месца. У асабістым заліку ў вагавой катэгорыі 66 кілаграмаў Фёдар Міхеткін заняў першае месца, Іван Ляшкевіч – другое месца.

У Маладзечне прайшло адкрытае першынство ДЮСШ № 3 г. Маладзечна па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2001 года нараджэння і маладзейшых. Навучэнцы аддзялення лёгкай атлетыкі ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна” прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах. На дыстанцыі 1500 метраў сярод дзяўчат першае месца заняла Ксенія Каласоўская, другое – Надзея Каландарова. Сярод юнакоў у бегу на 400 метраў трэцяе месца заняў Ігар Князевіч.

Ларыса САДОЎСКАЯ



Добавить комментарий