Паважаныя хрысціяне-католікі Валожыншчыны!

Официально

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня! Гэты дзень Уваскрэсення Гасподняга – сімвал велічы жыццёвай сілы, вялікай душэўнай прыгажосці, чалавекалюбства.

Велікодная ўрачыстасць нараджае ў кожным з нас шчымлівае пачуццё пяшчоты да сваіх блізкіх. Сімвалы гэтага свята ствараюць узнёслы настрой і пачуццё ўтульнасці ў нашых дамах, у нашых сем’ях. У гэты дзень вернікі дораць адзін аднаму самыя шчырыя словы, жадаючы міру і згоды, шчасця і здароўя.

Жадаем вам, дарагія Валожынцы, заўсёды жыць у паразуменні з сабой і іншымі, дарыць людзям цяпло і радасць, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, і быць шчыра ўдзячнымі за дапамогу і падтрымку, якую аказалі вам. Шчасця, здароўя і даўгалецця ўсім!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Дарагія валожынцы!

 Шчыра віншуем вас са светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым!

 Для ўсіх католікаў гэта свята вызначаецца велічнасцю і ўрачыстасцю, успрымаецца як сімвал адраджэння і надзеі. У ім заключаны вялікі духоўны сэнс, яно служыць крыніцай, з якой мы чэрпаем маральную сілу. Уваскрэсенне Хрыста нагадвае аб высокім прызначэнні чалавека, натхняе на стваральную працу, удасканаленне, заклікае нястомна служыць блізкім. У такія дні вернікаў напаўняюць пачуцці глыбокай непадробнай радасці і імкненне рабіць добрыя справы, акружаць цяплом і клопатам тых, хто мае патрэбу ва ўдзеле і спагадзе.

Няхай вялікае свята Уваскрэсення Хрыстова прынясе ў вашы дамы і сем’і дабрабыт, узаемаразуменне, надае сілы для новай працы ў імя росквіту роднай валожынскай зямлі. Верым, што Святы Вялікдзень умацуе ваш дух. Моцнага вам здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця, дабра і міру!

 С. Р. Сарока,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

С. Ф. Кулеш,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Добавить комментарий