Віншаванне са святам!

Общество

Паважаныя жыхары Валожыншчыны каталіцкага веравызнання!

Прыміце шчырыя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым!

Гэта велічнае свята аб’ядноўвае і збліжае сем’і, пакаленні, краіны і народы ў імкненні да духоўнага аднаўлення, у жаданні дзяліцца між сабой цяплом, любоўю і міласэрнасцю.

У цудоўныя калядныя дні нашы сэрцы поўняцца надзеяй, гатоўнасцю дапамагаць тым, каму патрэбна наша падтрымка. Збіраючыся за шчодрым святочным сталом, мы адчуваем непарыўную сувязь пакаленняў, разумеем  патрэбу ў чалавечай цеплыні і шчырасці і дзякуем Усявышняму за кожнае імгненне жыцця, за дабрабыт нашых дамоў, за мірнае неба, за моц і росквіт нашай Беларусі.

Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця, святочнага настрою і веры ў тое, што самыя запаветныя жаданні і мары збудуцца, а асалода ад святкавання Каляд падорыць цудоўны настрой на цэлы год.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий