Аб’ядналi намаганнi

Общество

Валожынскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, раённы камітэт грамадскага аб’яднання БРСМ, раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў 18 сакавіка падпісалі Дамову з мэтай павышэння сацыяльнай абароненасці пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў.

Дакумент тычыцца работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні, удасканалення і развіцця дапамогі ветэранам вайны і працы, адзінокім людзям. Бакі ўсведамляюць неабходнасць узмацнення інфармаванасці насельніцтва аб дзейнасці грамадскіх інстытутаў у гэтай вобласці, таму будзе арганізавана шырокая кампанія па асвятленні ўсіх мерапрыемстваў.

Плануецца правядзенне сустрэч, кансультацый, форумаў і інш., якія будуць накіраваны на выпрацоўку прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства ў пытаннях сацыяльнай абароны пэўнай катэгорыі грамадзян. Узаемадзейнічаць будуць і па пытаннях грамадзянска-патрыятычнага, духоўнага, працоўнага выхавання падрастаючага пакалення, папулярызацыі настаўніцтва, перадачы працоўных традыцый. Пройдуць сумесныя сходы, акцыі, тэматычныя сустрэчы, прысвечаныя дзяржаўным святам і памятным датам. Раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў акажа матэрыяльную дапамогу для правядзення мерапрыемстваў арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

У Дамове закрануты пытанні культурна-масавага, гандлёвага, камунальнага, бытавога і медыцынскага абслугоўвання, пашырэння санаторна-курортнага забеспячэння вышэйназваных катэгорый насельніцтва.

У дакуменце гаворыцца аб неабходнасці аказваць дапамогу дзяржаўным і грамадскім арганізацыям па ўвекавечванні памяці загінуўшых у баях за Радзіму, прымаць пасільны ўдзел у зборы матэрыялаў і выданні ўспамінаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу.

Анжэла РАДЫНА



Добавить комментарий