Бесперапынна нясуць вахту

Общество

Прафесіянальнае свята камунальнікі адзначаюць за некалькі тыдняў да канца ацяпляльнага сезона – галоўнага і самага адказнага перыяду для ўсіх супрацоўнікаў службы.

Для таго, каб у нашых дамах падтрымліваўся адпаведны мікраклімат, толькі газавага паліва было зрасходавана 5 мільёнаў кубоў. Большасць жа з 36 кацельняў раёна працуюць на мясцовых відах паліва. 147 работнікаў бесперапынна нясуць вахту каля працуючага ацяпляльнага абсталявання.

Хапае клопатаў і ў слесара кацельні Аляксандра Леанідавіча РУБАНА (на фота – справа). Яго пільнасці, старання і ўмелых дзеянняў патрабуюць не толькі ацяпляльныя сеткі, але і сістэма гарачага водазабеспячэння, якая дзейнічае ў мікрараёне Сельгастэхніка райцэнтра. Сёлета прынята рашэнне ўзнагародзіць А. Л. Рубана за сумленнае выкананне службовых абавязкаў Падзякай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Разам з ім на сцэну адміністрацыйнага будынка РУП “Валожынскі жылкамунгас” падымуцца электраманцёр А. І. Бальцэвіч, які атрымае Падзяку галіновага абласнога ўпраўлення, і трактарыст вытворчага ўчастка г. п. Івянец А. В. Бурак, узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий