За студзень і люты 2016 года ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама звярнуліся 85 чалавек, 60 з іх былі зарэгістраваны як беспрацоўныя.
Сёлета за два месяцы дапамога ў працаўладкаванні была аказана 28 чалавекам, у іх ліку – 17 беспрацоўным.
На 1 сакавіка 2016 года ў раёне налічвалася 107 беспрацоўных, 32% сярод іх – жанчыны. Узровень беспрацоўя складае 0,74% ад колькасці ўсяго насельніцтва раёна, гэта ніжэй за абласны паказчык.
За гэты перыяд у аплачваемых грамадскіх работах прынялі ўдзел 49 чалавек.
70 чалавек у раёне атрымліваюць грашовую дапамогу па беспрацоўі, сярэдні памер якой складае 296036 рублёў.
У бягучым годзе два чалавекі былі накіраваны на прафесійную перападрыхтоўку. Адзін набыў спецыяльнасць маляра-тынкоўшчыка, другі – індывідуальнага прадпрымальніка.
У мінулым 2015 годзе было аказана садейнічанне ў арганізацыі ўласнай справы двум беспрацоўным. Яны атрымалі бязвыплатную дзяржаўную субсідыю ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, якая складае 11-15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму.
Анжэла РАДЫНА