Общество

Падзячнае пісьмо за подпісам начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама генерал-маёра міліцыі І. У. Яўсеева атрымалі бацькі інспектара дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ РАУС Уладзіміра Васільевіча РАКАЎЦА.

Маці маладога лейтэнанта міліцыі, Валянціна Уладзіміраўна, была расчулена такой высокай ацэнкай работы свайго сына, адчувала гонар, бо падзяку атрымлівае не ўпершыню.

Са школьных гадоў бацькі чулі толькі добрыя словы ў адрас двух сыноў: Івана і Уладзіміра. Жывучы ў вёсцы савяцевічы, хлопцы змалку прывучаны да працы, выхоўваліся ў дысцыпліне. Сваю першую ўзнагароду – дыплом за выканальніцкае майстэрства і каштоўны падарунак – Уладзімір прывёз з раённага конкурсу, у якім школьнікам прымаў удзел. Меў добрую рэпутацыю, і калі праходзіў армейскую службу ва ўнутраных войсках. Летась падзячнае пісьмо прывёз з вучэбнага цэнтра МУС, дзе паўгода праходзіў першапачатковую падрыхтоўку для далейшай работы ў праваахоўных органах і быў старастам групы.

У дзяржаўтаінспекцыі У. В. Ракавец працуе ўсяго паўгода. Зарэкамендаваў сябе дысцыплінаваным, прынцыповым супрацоўнікам.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота аўтара



Добавить комментарий