“Кароўка” і сёння пераможна вытрымлівае вялікую канкурэнцыю на спажывецкім рынку

Общество

Яшчэ ў далёкія гады станаўлення Івянецкай кандытарскай фабрыкі вытворчым брэндам прадпрыемства заслужана лічыліся цукеркі “Кароўка”. Сёлета спаўняецца паўвека, як гэты папулярны сярод пакупнікоў ласунак папоўніў асартымент кандытарскіх вырабаў івянецкай фабрыкі. “Кароўка” і сёння пераможна вытрымлівае вялікую канкурэнцыю на спажывецкім рынку, гэта салодкая прадукцыя па-ранейшаму запатрабавана.

СП “Івкон” ААТ здзіўляе багатым асартыментам цукерак. Выпуск амаль паўтысячы найменняў прадукцыі асвоены тут. І ў гэтым вялікім моры ласункаў сваімі выдатнымі спажывецкімі якасцямі вызначаецца колішняя фаварытка – “Кароўка”. Яна займае сваю істотную нішу ў экспартных пастаўках пад гандлёвай маркай “Молочное лакомство”, дзякуючы якасным параметрам, яркай упакоўцы і шырокаму асартыментнаму спектру. Акрамя класічнага ласунку, на фабрыцы выпускаецца і “Кароўка” розных смакавых характарыстык: у шакаладзе, «Івкон Люкс» і «Івкон СуперЛюкс». На паліцах беларускіх, расійскіх крамаў не залежваецца прадукцыя івянецкіх кандытараў, выдатны смак цукерак ацанілі спажыўцы і з іншых краін блізкага і далёкага замежжа.

Тэхналогію вытворчасці гэтых і іншых цукерак бездакорна асвоіла машыніст-загортачніца Галіна Сільвестраўна БАНДАРЭВІЧ. Багаты працоўны стаж, адказнасць і выключнае старанне – трывалыя прыступкі поспеху і аўтарытэту гэтага вопытнага кандытара.

 Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий