Наводзiм парадак

Общество

 У рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый зацверджаны план мерапрыемстваў на сакавік-красавік бягучага года.

Ён прадугледжвае комплекснае добраўпарадкаванне населеных пунктаў, падтрыманне ў належным стане зямель сельскагаспадарчага прызначэння, выяўленне несанкцыянаваных звалак, рамонт і ўзвядзенне малых архітэктурных форм і інш. Работы кантралююцца адпаведнымі службамі, праводзіцца дэталёвы маніторынг адміністрацыйных тэрыторый, прымаюцца неабходныя меры па ўхіленні парушэнняў.

У дадзены перыяд вялікая ўвага надаецца азеляненню Валожына і сельскіх населеных пунктаў раёна. У прыватнасці, на тэрыторыі райцэнтра да 15 красавіка запланавана высадзіць 1200 дрэў.

Больш за ўсё пашанцавала вуліцам Набярэжнай, Кастрычніцкай, Пушкіна, Луначарскага, Беларускай, тут будзе пасаджана самая значная колькасць маладых дрэўцаў розных парод. Каля ваеннага захавання на былым гарадскім стадыёне ў хуткім часе з’явяцца 20 бяроз. Плануецца таксама высадка дэкаратыўных кустоў на тэрыторыі каля магазіна “Еўраопт” і па вул. Пушкіна, туй па Савецкай. Адказныя за правядзенне работы па азеляненні – арганізацыі горада, якія закупяць матэрыял для пасадкі за ўласныя сродкі. Забяспечыць саджанцамі па заявах арганізацый ДЛГУ “Валожынскі лясгас”.

9 красавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі па навядзенні парадку на зямлі сельвыканкамамі сумесна з жыхарамі раёна будзе праведзена работа па добраўпарадкаванні і азеляненні сельскіх населеных пунктаў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий