У мікрараёне сельгастэхніка ў доме №47 па вуліцы Чапаева ў мінулую пятніцу адкрылася аптэка 5-ай катэгорыі

Общество

Невялікае ўтульнае памяшканне пры падтрымцы райвыканкама было ўпарадкавана сіламі ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” і іншых арганізацый горада. Па завяршэнню рамонту ў адпаведнасці з санітарнымі патрабаваннямі жыхары мікрараёна атрымалі доўгачаканую фармацэўтычную ўстанову з шырокім выбарам лекаў айчыннай і замежнай вытворчасці.

Пашанцавала ім і з загадчыкам новай аптэкі: адпускае медыкаменты адна з самых паважаных і вопытных работнікаў – Я. Г. ЖУРКЕВІЧ. Яніна Геранімаўна 55 гадоў у сістэме фармацыі.



Добавить комментарий