Удасканаленне сістэмы адукацыі павінна праходзіць на аснове існуючых дасягненняў, без рэформ і неабдуманых рашэнняў

Официально

Удасканаленне сістэмы адукацыі павінна праходзіць на аснове існуючых дасягненняў, без рэформ і неабдуманых рашэнняў. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай актуальным пытанням развіцця сістэмы адукацыі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць тэмы развіцця адукацыі ў су  часных умовах. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што пры назначэнні новага кіраўніцтва Міністэрства адукацыі была пастаўлена канкрэтная задача – удасканаленне сістэмы, заснаванае на ўжо існуючых дасягненнях, а не рэфармаванне і ломка.

Віцэ-прэм’ер Наталля Качанава праінфармавала аб выкананні даручэнняў Прэзідэнта, якія былі дадзены ўраду па пытаннях адукацыі. Яна расказала аб праведзеных у розных рэгіёнах краіны сустрэчах з педагагічнымі калектывамі, выхавальнікамі дзіцячых дашкольных устаноў, дырэктарамі навучальных устаноў. Віцэ-прэм’ер бліжэй азнаёмілася з работай многіх дзіцячых садоў, школ, сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных устаноў, ВНУ. Наталля Качанава падкрэсліла: «Мы адышлі ад усялякіх рэформ і неабдуманых эксперыментаў. Нам сёння не трэба штосьці кардынальна ламаць».

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *