Аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства «Арсенал»

Закон и порядок

З 11 па 15 красавіка органамі ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама праводзіцца аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Арсенал”, мэтай якога з’яўляецца папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі, а таксама паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі.

Нагадваем, што за незаконны абарот агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў. Права на набыццё гэтай зброі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, пасля атрымання спецыяльнага дазволу ў органах унутраных спраў. Асобы, што добраахвотна здалі незаконна захоўваемую агнястрэльную зброю, боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Па тэлефоне “гарачай лініі” аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама 54-1-44 ці па тэлефоне 102 вы можаце паведаміць інфармацыю пра незаконнае захоўванне зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама атрымаць інфармацыю пра парадак добраахвотнай здачы такіх рэчаў.



Добавить комментарий