Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» праводзіць сацыяльна-гігіенічны маніторынг якасці жыццёвага асяроддзя насельніцтва.

Пэўныя патрабаванні прад’яўляюцца да водных аб’ектаў, пітнога водазабеспячэння, водакарыстання для гаспадарча-бытавых і іншых патрэб, месцаў масавага адпачынку насельніцтва, абыходжання з адходамі вытворчасці і спажывання і інш.

Пад наглядам Валожынскага РЦГіЭ знаходзяцца 89 артэзіянскіх свідравін, 6 станцый абезжалезвання, 3 помпавыя станцыі, 18 воданапорных вежаў, 62 водаправоды, 114 водаразборных калонак, 134 грамадскія шахтавыя студні, хіміка-бактэрыялагічная лабараторыя і інш.

З існуючых 62 водазабораў праекты зон санітарнай аховы маюць 59. Няма такіх праектаў на свідравіны ў Ракаве № 53125/07, № 34634/80, № 34634/80А, № 1-А/90, а таксама ў Івянцы № 46746/89, № 48530/91, № 26463/74, № 37371/84, вёсках Дварэц № 53065/05, № 54958/13, Стайкі № 7084/89-85, Сакаўшчына № 39/09, Выганічы № 0024/2010.

Не затампанаваны свідравіны ў вёсках Эпімахі № 1/2002, Гіравічы № 1/89, Новы Двор № 43627/88, Івянцы № 37371/84, водазабор «Ганчары» г. Валожына № 34751/81.

Не цалкам агароджаны тэрыторыі першага пояса зоны санітарнай аховы свідравін № 1 і № 2 па вуліцы Набярэжнай, № 2 і № 3 аздараўленчага лагера, дзіцячага сада ў Ракаве, Яршэвічах, Татарах, Пугачах, Шапавалах, Гіравічах, Зарэччы, Шараях, Вядзерніках, ільнокамбінаце.

У 2015 годзе ўдзельная вага проб пітной вады з водаправодаў, якія не адпавядалі гігіенічным нарматывам па фізіка-хімічных паказчыках, склала 26,9% (у 2014 годзе – 27,23%), у тым ліку па ўтрыманні жалеза колькасць нестандартных проб склала 28,24% (у 2014 – 32,43%). Сярэднеабласны паказчык нестандартных проб дасягае 11,58%. Зафіксавана павышанае ў параўнанні з гігіенічным нарматывам утрыманне жалеза ў вадзе водаправодаў вёсак Ракаў (за выключэннем Паморшчыны), Даманоўшчына, Саланая, Даўбені, Ганчары, Сакаўшчына, Яршэвічы, Івянец (вул. Дзяржынскага), Сівіца, Дубіна Баярская, Брылькі, Каштаноўка, Доры, Шараі, Дварэц, Сульжыцы, Глінішча, Клерымонты, Паліксаўшчына, Ласокіна, Александрова, Шапавалы, Выганічы, Міхалова, Пугачы, Татары, Татарскія, Вішнева, Стайкі, Залессе, Пральнікі, в/ч Кіявец.

Нестандартных проб вады па мікрабіялагічных паказчыках у 2015 годзе не было.

У рамках развіцця інфраструктуры раёна за 2011-2015 гады ўведзены ў эксплуатацыю артсвідравіны ў Валожыне, Выганічах, Ракаве, Паморшчыне, Кучкунах, Кісялях, Пральніках, Дварцы, Дорах, Манькаўшчыне, Сугваздах, Бузунах, Дубіне Баярскай, а таксама станцыя абезжалезвання ў Паморшчыне, водаправоды ў Ракаве, Івянцы, Пральніках. Праведзена рэканструкцыя водазабору ў вёсцы Баркі, капітальны рамонт сеткі водазабеспячэння і артсвідравіны ў Сакаўшчыне, капітальны рамонт сеткі водазабеспячэння ў Аляксандрове, Новым Двары, вонкавыя сеткі (водаправод і каналізацыя) у Валожыне, сеткі каналізацыі па завулку Агінскага ў райцэнтры.

Санітарная ачыстка населеных пунктаў раёна арганізавана ў адпаведнасці са схемай абыходжання з камунальнымі адходамі. Вывазам цвёрдых адходаў ахоплены 428 населеных пунктаў раёна. У 50 вёсках кантэйнераў няма, прыязджае транспарт. Агульная колькасць кантэйнерных пляцовак складае 428 штук, на іх устаноўлены 1020 кантэйнераў.

Тэрыторыі Валожына, Івянца, сельскіх населеных пунктаў замацаваны за арганізацыямі. Добраўпарадкаванне і ўтрыманне тэрыторыі – гэта ўстаноўка агароджаў, малых архітэктурных форм (альтанкі, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, лаўкі, сметніцы), стварэнне месцаў і зон адпачынку на ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторыях, у тым ліку на водных аб’ектах, а таксама пасадка дрэў і кустоў і інш.

Валожынскаму жылкамунгасу неабходна правесці добраўпарадкаванне зоны адпачынку «Гардынава», вадаёма па Савецкай у райцэнтры, рэчкі Воложынкі, парку за кацельняй, гаражоў, фруктовага саду, тэрыторыі ачышчальных збудаванняў у Валожыне.

Валожынскаму сельскаму выканаўчаму камітэту належыць узяць пад кантроль парадак у фруктовым садзе ў Бабровічах, тэрыторыю перад адміністрацыйным будынкам ААТ «Сакаўшчына-агра», зону адпачынку і рыбнай лоўлі на Сакаўшчынскім вадасховішчы і Заходняй Бярэзіне, парк у Дубіне Баярскай. У Івянцы патрабуе добраўпарадкавання парк імя Дзяржынскага, парк па вуліцы 1 Мая, вуліца Фрунзе, месца адпачынку на водным аб’екце. Івянецкаму сельвыканкаму трэба звярнуць увагу на стан парку 70-годдзя Перамогі, фруктовы сад у Сівіцы і ў Камені, алею ў Судніках.

Ракаўскаму сельвыканкаму – на сквер у раёне Дома культуры, навесці належны парадак у раёне вуліц Саўгасная і Паркавая, плошчы Свабоды ля будынка бібліятэкі, на гарадзішчы. Пяршайскаму сельвыканкаму патрэбна паклапаціцца пра тэрыторыю парку, вадаём у аграгарадку, пра тэрыторыю і помнік уздоўж трасы на Манькаўшчыну. Вішнеўскаму – звярнуць увагу на сквер у Подберазі, парк у Вайганах. Дорскаму – на тэрыторыю паміж адміністрацыйнымі будынкамі ВУ «Доры», магазінамі, сталовай, школай мастацтваў у аграгарадку, на парк у Сугваздах. Гародзькаўскаму сельвыканкаму ў час месячніка па добраўпарадкаванні трэба прывесці ў належны выгляд сквер з дзіцячай пляцоўкай, вадаём у Гародзьках, парк у Забрэззі. Аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама да 1 мая неабходна добраўпарадкаваць тэрыторыю былога стадыёна воінскай часці ў райцэнтры, былой іешывы ў Валожыне, колішнюю сядзібу В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў вёсцы Малая Люцінка і інш.

Аляксандр ДУБОВІК,

галоўны ўрач

ДУ «Валожынскі раённы

от admin

Добавить комментарий