Мінскі аўтамабільны завод, таксама як і іншыя вядомыя беларускія брэнды, неабходна захаваць

Официально

Мінскі аўтамабільны завод, таксама як і іншыя вядомыя беларускія брэнды, неабходна захаваць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Перш за ўсё вы павінны захаваць гэта прадпрыемства. Яго неабходна абнавіць, наколькі гэта магчыма, надаць яму новае аблічча. З канвеераў павінны сыходзіць поўнасцю беларускія машыны найвышэйшай якасці», – заявіў беларускі лідар.

«МАЗ, як і БелАЗ, і мотавелазавод – гэта твар нашай краіны. Мы ні ў якім разе не можам і не маем права ўгробіць гэтыя прадпрыемствы. Таму, адказваючы скептыкам і тым, хто сёння не верыць у гэта: МАЗу быць, быць заўсёды, і пры мне, і пасля мяне», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Захаванне гэтых і іншых прадпрыемстваў, падкрэсліў Прэзідэнт, гэта справа не толькі яго гонару, але і захаванне эканамічнай базы, рабочых месц для будучых пакаленняў. «Наша шчасце тут, на гэтай зямлі. І мы павінны думаць аб тым, як захаваць рабочае месца для нашых дзяцей», – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *