12 красавіка 1961 года здзейсніў бяспрыкладны палёт у нязведаныя прасторы Сусвету першы ў свеце савецкі лётчык-касманаўт Юрый Аляксеевіч Гагарын

12 красавіка 1961 года з касмадрома на савецкім касмічным караблі здзейсніў бяспрыкладны палёт у нязведаныя прасторы Сусвету першы ў свеце савецкі лётчык-касманаўт Юрый Аляксеевіч Гагарын. 17 верасня таго ж года свет пачуў яшчэ адно імя – Г. С. Цітова.

У азнаменаванне падзей, якія здзейснілі людзі Краіны Саветаў, у гонар іх подзвігу аматар-скульптар настаўнік-пенсіянер Пётр Канстанцінавіч Скарынка з Валожына зрабіў эскіз, а потым выканаў з бетону скульптурную групу «Пакарыцелі космасу». Гэты твор ён падарыў свайму гораду. І вось ужо амаль дзесяць гадоў узвышаецца першы ў краіне манумент на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Выраслі пасаджаныя вакол дрэвы, а над імі імкнецца ў вышыню касмічны карабель… 

У сям’і Скарынкаў як самую каштоўную рэліквію захоўваюць пісьмо ад касманаўтаў. Юрый Гагарын і Герман Цітоў, даведаўшыся аб зробленым П. Скарынкам, прыслалі Пятру Канстанцінавічу фотакартку з асабістымі подпісамі.

Гэты матэрыял быў надрукаваны ў раённай газеце

“Працоўная слава” 17 красавіка 1971 года

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars