З улiкам спецыфiкi рэгiёнаў

Официально

Урад плануе развіваць рэгіёны з улікам іх спецыялізацыі, заявіў 5 красавіка прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, прадстаўляючы ў Авальнай зале праграму дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады. 

Паводле яго слоў, у Магілёўскай вобласці атрымае развіццё турызм, транспартна-лагістычны комплекс, гандаль. Таксама будуць развівацца вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў, машынабудаванне, хімічная вытворчасць, IT-паслугі. У Брэсцкай вобласці плануецца развіваць здабычу карысных выкапняў, мэблевую прамысловасць, транспартную інфраструктуру. Перспектывай Гомельскай вобласці кіраўнік урада назваў развіццё здабыўной і перапрацоўчай прамысловасці. Стратэгіяй развіцця Мінскай вобласці з’яўляецца біяхімія і фармацэўтыка, вытворчасць медыцынскага абсталявання, тонкая хімія, IT-індустрыя, аўтамабілебудаванне і электроніка. Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы па развіцці гарадоў-спадарожнікаў прадугледжвае стварэнне такіх буйных аб’ектаў, як Кітайска-беларускі індустрыяльны парк (Смалявічы), прадпрыемстваў СЭЗ «Мінск» (Фаніпаль і Дзяржынск), добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол Нацыянальнага аэрапорта, а таксама мадэрнізацыю шматфункцыянальных спартыўных і рэкрэацыйных зон (Заслаўе і Лагойск). «Аналагічна фарміруюцца прыярытэты развіцця па кожным рэгіёне», — растлумачыў Андрэй Кабякоў.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий