Малады спецыяліст ААТ “Лоск” Уладзіслаў ЯРОТА ўладкаваўся ў гаспадарку механікам. Тут хлопца ведаюць з малых гадоў: яшчэ пакуль вучыўся ў школе, летнімі сезонамі бавіў час не толькі з сябрамі, але і дапамагаў хлебаробам ва ўборцы і захаванні ўраджаю.

Малады чалавек увабраў у сябе лепшыя якасці – працавітасць, адказнасць, самадысцыпліну… Пасля заканчэння Мар’інагорскага агратэхнічнага каледжа хлопец хутка стаў у працоўным калектыве сваім. Летась гарачай уборачнай парой сеў за штурвал камбайна і ўвайшоў у лік тысячнікаў – трэба сказаць, нямногіх з шэрага маладзёжных экіпажаў Валожыншчыны. Стае Уладзіславу работы і сёння. Яго прывычныя да работы рукі запатрабаваны ў вясновых палявых работах, якія вядуцца на палетках гаспадаркі, шмат даручэнняў прыйдзецца і на старт масавай сяўбы.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

от admin

Добавить комментарий