Вінаватых прыцягнуць да адказнасці

Закон и порядок

За 2015-2016 гады ў палоне фотапастак лясгаса апынуліся 10 чалавек. Усе яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ляснога заканадаўства. Работа працягваецца, і сёння мініяцюрныя камеры “пеленгуюць” тых, хто ў абход закона спрабуе назапасіць сок. 

Здымак, змешчаны ніжэй, зроблены на тэрыторыі Валожынскага лясніцтва, недалёка ад райцэнтра. Людзі і не падазравалі, што, едучы на “ціхае паляванне”, яны трапяць у аб’ектыў схаванага непадалёк устройства. Кожны дзень дыслакацыя фотапастак, аснашчаных незалежным сілкаваннем і GPS-датчыкам, мяняецца. Лічбавых памочнікаў у лясгаса хапае, каб устанавіць іх у месцах, дзе раней былі заўважаны крадзяжы драўніны, соку, несанкцыянаваных з’ездах на тэрыторыю лесу і інш. Пасля заканчэння сезона нарыхтоўкі соку мабільныя фотапрыборы “пераедуць” у зоны, куды грамадзяне часта вывозяць смецце. Вінаватых прыцягнуць да адказнасці.



Добавить комментарий