Дадому прывезлi “золата”

Официально

У першыя дні красавіка юныя футбалісты раёна ўдзельнічалі ў рэспубліканскім турніры, які адбыўся ў Смаргоні. 10 каманд у дзвюх падгрупах змагаліся за званне лепшых.

Камандзе хлопчыкаў 2006-2007 гадоў нараджэння (трэнеры А. П. Кавяза і А. У. Пракаповіч) выпала гуляць у моцнай падгрупе. Іх сапернікамі былі футбалісты са сталічных каманд “Дынама Мінск-1”, “Арбіта Мінск”, а таксама юніёры з “БАТЭ” і горада Смаргоні. Ва ўсіх матчах мацнейшымі аказаліся нашы! У фінале валожынцы сустрэліся з гродзенцамі і выйгралі па пенальці з лікам “3:0”. Адзнакай за першае месца сталі Грамата, Кубак і медалі для кожнага іграка.

Пры падвядзенні вынікаў быў названы лепшы варатар турніру: ім стаў вучань 4 “А” класа гімназіі Ягор Казлоў.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий