Падсiлкуйце сад!

Культура

Для таго, каб дрэвы і кусты ў садзе цешылі вас добрым ураджаем, неабходна адпаведнае сілкаванне і дастатковы ўзровень вільготнасці. Акрамя таго, звычайнае развіццё немагчыма без фосфару і магнію, кальцыю, калію і азоту.

Для вясновай падкормкі падыходзяць лёгка растваральныя ўгнаенні, пры гэтым у іх абавязкова павінна быць вялікае ўтрыманне азоту (аміячнай салетры).

Падкормку саду з прыярытэтам азоту праводзяць звычайна да цвіцення дрэў, а затым ужо пераходзяць на летнія варыянты, дзе асноўнымі кампанентамі будуць ужо калій і фосфар.

Угнаенне рассыпаецца раўнамерна, важна ахапіць усю прыствольную плошчу пад дрэвамі і хмызнякамі. Спецыялісты раяць рабіць запісы ўсіх работ, каб ведаць, калі і колькі ўгнаенняў было занесена. Гэта дазволіць кантраляваць падкормкі, бо лішак угнаенняў можа прывесці да назапашвання нітратаў у пладах і ягадах.

Азотныя ўгнаенні выдатна стымулююць рост зялёнай масы, фосфар у складзе ўгнаення адказвае за моц каранёвай сістэмы, а калій забяспечвае своечасовае фарміраванне завязяў, кветак і пладоў.

Натуральная арганічная падкормка складаецца з мульчы – перапрэлага торфу, гною, лісця і саломы. Гэта выдатны спосаб павялічыць урадлівы пласт пад раслінай. Таўшчыня пласта мульчы павінна быць прыкладна 10 сантыметраў.

Большага эфекту можна дасягнуць, калі мульчу злучыць з мінеральнымі ўгнаеннямі. Мульчыраванне дапаможа глебе ўтрымліваць вільгаць, стрымліваць рост пустазелля, падтрымліваць аптымальны тэмпературны рэжым прыствольнага круга.

Перад работай з угнаеннямі, глебу неабходна добра паліць, бо каранёвая сістэма можа засвоіць толькі тое, што растворана ў вадзе. Угнаенні, разведзеныя з вадой, лепш за ўсё ўносіць у спецыяльна выкапаныя канаўкі па крузе кроны. Ідэальны час для правядзення падкормкі – дажджлівае ці пахмурнае надвор’е, пажадана гэта рабіць увечар, калі сонца менш актыўнае.



Добавить комментарий