“Залатая” рыбка…

Закон и порядок

Супрацоўнікамі рэйдавай групы Маладзечанскай МРІ на вадаёме паблізу вёскі Барок быў затрыманы жыхар горада Валожына, які лавіў рыбу незаконным спосабам.

Зараз на тэрыторыі вобласці накладзена забарона на лоў рыбы ўсіх відаў з лодак, тым больш пры дапамозе самаробных сеткавых прыстасаванняў. У перыяд з 1 красавіка па 30 мая вудзіць рыбу дазваляецца ў светлы час сутак вудай з адным кручком ці спінінгам. Пры гэтым трэба знаходзіцца на беразе, без заходу ў ваду.

Правапарушальнік з Валожына карыстаўся на вадаёме лодкай, а для лоўлі рыбы расставіў пяць самаробных пастак, вырабленых з дроту і абцягнутых пластыкавай сеткай. У прыстасаванні трапілі 209 плотак, 11 гусцяраў, 2 акуні.

У адпаведнасці з дадаткам да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 580, пры незаконнай здабычы рыбы ў перыяд вясенняй забароны, нанесены ўрон пакрываецца ў трайным памеры. Падлічана, што шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 666 базавых велічынь (139860000 рублёў). Дзеянні затрыманага браканьера кваліфікуюцца Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь па ч.4 артыкула 281.

На месца здарэння была выклікана следча-аператыўная група Маладзечанскага РАУС. Па факце злачынства следчым Маладзечанскага РАСК капітанам юстыцыі А. В. Федарэвічам у адносінах браканьера ўзбуджана крымінальная справа.

Д. В. ЯЗЕРСКІ,
дзяржаўны інспектар

Маладзечанскай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий