Паказалi добрыя вынiкi

Спорт

У красавіку навучэнцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна прынялі ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння і маладзейшых, якое прайшло ва Уздзе. Па выніках спаборніцтваў каманда юнакоў 2004 года нараджэння заняла другое месца, каманда дзяўчат 2005 года нараджэння і маладзейшых таксама на другім месцы.

У асабістым першынстве сярод юнакоў 2005 года нараджэння і маладзейшых Мацвей Ліхтаровіч заняў трэцяе месца, а Дзіяна Ліхтаровіч сярод дзяўчат 2005 года нараджэння і маладзейшых заняла другое месца. Трэніруе каманды Дзмітрый Віктаравіч Пазднякоў.

 

 У Мінску адбылося першынство Мінскай вобласці па дзюдо ў праграме Спартакіяды ДЮСШ сярод юнакоў 1998-1999 гадоў нараджэння. Дзмітрый Загорскі ў вагавой катэгорыі 81 кілаграм заняў 3-е месца. Падрыхтаваў навучэнца трэнер-выкладчык Валожынскай ДЮСШ Аляксей Леанідавіч Садоўскі.

Ларыса САДОЎСКАЯ



Добавить комментарий