Рэспубліканскі суботнік у Беларусі пройдзе 23 красавіка

Общество

Яго рэкамендавана правесці на рабочых месцах або добраў  парадкаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці, пахаванні часоў вайны, тэрыторыі населеных пунктаў, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб’ёмах, што вызначаюцца добраахвотна работнікамі, накіроўваюцца на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

 Заробленыя грошы неабходна пералічыць не пазней 30 мая на разліковы рахунак райвыканкама 3641060500800 ЦБУ № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ “Акцыянерны Ашчадны банк “Беларусбанк”, код 153001601, УНП 600013742. У назначэнні плацяжу ўказаць: рэспубліканскі суботнік.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *