З клопатам пра дзяцей

Общество

На Міншчыне Валожынскі раён найбольш пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС. Плошча забруджаных тэрыторый паступова змяншаецца.

У пералік населеных пунктаў і аб’ектаў, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання ўваходзяць 7 населеных пунктаў Вішнеўскага, 4 – Дорскага, 11 – Івянецкага, 9 – Пяршайскага сельсаветаў.

Дзецям, што пражываюць на такіх тэрыторыях прадастаўляюцца сацыяльныя гарантыі, найбольш значнымі з якіх з’яўляюцца санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, бясплатнае харчаванне ва ўстановах адукацыі. Кожны год іх накіроўваюць на бясплатнае аздараўленне. За мінулы год у дзіцячым санаторыі “Налібоцкая пушча” аздаравілася больш за 200 чалавек. На II квартал бягучага года для раёна ў санаторый выдаткавана 99 пуцёвак (з суправаджэннем) на агульную суму каля 670 мільёнаў рублёў. 18 красавіка на адпачынак у “Налібоцкую пушчу” адправіліся 20 вучняў з Сівіцкай і Івянецкай школ. Кожная пуцёўка каштуе каля 7 мільёнаў рублёў.

Анжэла РАДЫНА



Добавить комментарий