Віншуем вас са святам 1 Мая – Днём працы!

Першамай дорыць нам адчуванне светлых змен, сагравае сэрцы яркім вясновым сонцам і нагадвае, што асновай дабрабыту з’яўляецца стваральная праца ў імя дабра і светлай будучыні. Працягваючы традыцыі, мы робім усё для ўмацавання і развіцця Міншчыны. Жыццё адкрывае новыя магчымасці. І мы будзем выкарыстоўваць іх у поўнай меры, ствараючы лепшыя ўмовы, каб кожная сям’я адчувала вынік агульных намаганняў, станавілася больш паспяховай і шчаслівай.

Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра, поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Мінскі абласны Савет дэпутатаў

от admin

Добавить комментарий