Шаноўныя жыхары Валожыншчыны – праваслаўныя вернікі і свяшчэннаслужыцелі!

Общество

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з найвялікшым хрысціянскім святам – Вялікаднем!

Вясенняе абуджэнне прыроды напамінае нам аб значнай падзеі для кожнага хрысціяніна – Уваскрэсенні Хрыстовым – галоўным сімвале сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові. Вялікдзень падахвочвае вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага існавання, над вечнымі каштоўнасцямі, заснаванымі на дабрыні, міласэрнасці і спачуванні. Мы імкнёмся акружыць цяплом родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю свята.

Пасля Вялікадня пачынаюцца ўсе земляробчыя справы, на якія благаслаўляе сам Усявышні. І не здарма мы селета адначасова адзначаем і першамайскае Свята працы. Добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў, адказнасць і дысцыплінаванасць забяспечваюць дабрабыт нашай краіны.

Дарагія валожынцы, няхай гэтыя цудоўныя дні стануць для вас і вашых родных па-сапраўднаму святочнымі, а свет вакол – лепшым і прыгажэйшым. Няхай узнёслы велікодны настрой дасць сілы працаваць на карысць роднай Беларусі і дапаможа ва ўсіх справах. Жадаем здароўя, шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий