Шчыра віншуем вас са светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым!
Вялікае свята адзначае ўвесь хрысціянскі свет. І гэта глыбока сімвалічна. Бо для таго, каб наша планета стала для народаў, якія насяляюць яе, бяспечным і ўтульным домам, дзе пануюць згода, міласэрнасць і любоў, неабходны сумесныя намаганні прадстаўнікоў розных нацый і веравызнанняў.
У Беларусі адносіны паміж найважнейшымі хрысціянскімі канфесіямі, якія сталі неад’емнай часткай нацыянальнай гісторыі і культуры, адзначаны павагай і ўзаемаразуменнем. Спавядаемыя імі ідэалы дабра, справядлівасці і гуманізму спрыяюць умацаванню духоўных і маральных асноў грамадства, маральнаму ўзвышэнню і ачышчэнню людзей.
Няхай жа свята Вялікадня прынясе ў вашы сем’і радасць, напоўніць сэрца цяплом і надзеяй, дапаможа быць добрымі і памяркоўнымі да блізкіх. Няхай у дамах і на вуліцах стане светла і ясна ад усмешак людзей, якія падзяляюць адзін з адным святасць гэтых урачыстых дзён. Жадаем моцнага здароўя, поспехаў у працы, шчасця і ўдачы.
С. Р. САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
С. Ф. КУЛЕШ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь