Абмеркавалі дэпутаты

Общество

На пазачарговай 37-й сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне, звязанае з раённым бюджэтам на 2010 год. З дакладам выступіла намеснік старшыні пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па пытаннях фінансава-крэдытнай сістэмы, бюджэту, эканомікі і сферы вытворчасці, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Людміла Сямёнаўна Дубоўская.
Каб рацыянальна размеркаваць раённую казну на бягучы год, важна ўлічыць вопыт 2009 года. Па папярэдніх дадзеных летась у раённы бюджэт павінна было паступіць даходаў і непадатковых плацяжоў у аб’ёме 24 869,8 мільёна рублёў. Асноўную ўдзельную вагу ў фарміраванні мясцовага бюджэту складае падаходны падатак, падатак на дабаўлены кошт, падатак на нерухомасць.
Праект бюджэту на 2010 год распрацаваны зыходзячы са змен падатковага заканадаўства, ацэнкі чакаемага выканання бюджэту ў 2009 годзе на падставе макраэканамічных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Галоўны фінансавы дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Бюджэтнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. На сесіі было зазначана, што аб’ём кансалідаванага бюджэту раёна на 2010 год складзе 57 856, 1 мільёна рублёў, захаваецца яго сацыяльная накіраванасць. На пазачарговай сесіі зацверджана Інструкцыя аб парадку вылічэння і ўплаты курортнага збору.
На сесіі абмеркаваны таксама план работы раённага Савета дэпутатаў 25 склікання на першы квартал бягучага года.
Разгледжана пытанне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў старшыні раённага Савета дэпутатаў. Раённы Савет даў згоду на датэрміновае спыненне паўнамоцтваў старшыні раённага Савета дэпутатаў Кулака Анатоля Мікалаевіча, прынята рашэнне аб вызваленні 31 снежня 2009 года А. М. Кулака ад займаемай пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Выкананне абавязкаў старшыні раённага Савета дэпутатаў з 4 студзеня 2010 года ўскладзена на старшыню пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па адукацыі, культуры, ахове здароўя, сацыяльнаму забеспячэнню, справах ветэранаў і моладзі, намесніка старшыні райвыканкама Пятра Іосіфавіча Бібіка.

Наш кар.



Добавить комментарий