Нязгасна памяць пакаленняў

Официально

Валожыне прыбылі ўсяго 6 чалавек. Самаму маладому абаронцу Айчыны 1941-1945 гадоў зараз пад 90.

Святочны мітынг праходзіў у гарадскім скверы ля помніка загінуўшым воінам. Звяртаючыся да ўсіх прысутных з вітальным словам, старшыня райвыканкама У. А. Наумовіч адзначыў, што Дзень Перамогі – асаблівае свята, якое спалучае ў сабе слёзы смутку і радасці, боль страт, мужнасць і адвагу, стойкасць і веру. Памяць тых, хто выгнаў ворага з роднай зямлі і падараваў мір, застаецца непарушнай для пакалення жывых.

Святы абавязак дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання – забяспечыць годнае жыццё кожнаму ветэрану. Уладзімір Антонавіч пажадаў шаноўным людзям моцнага здароўя, доўгага жыцця, атуленага клопатам і ўвагай.

У сваю чаргу Уладзімір Антонавіч Шаблыка, выступаючы ад імя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, падзякаваў уладзе, працоўным калектывам, моладзі за дапамогу і падтрымку, а таксама звярнуўся да ваеннаслужачых мясцовай воінскай часці, каб не згубілі славу і гордасць сваіх продкаў – воінаў-вызваліцеляў, любілі і захоўвалі сваю Радзіму, бо пакуль будзе чутны гэты заклік, не загіне наша Айчына.

З удзячнымі словамі да герояў-пераможцаў на ўрачыстасці звярнуліся намеснік камандзіра 153-й асобнай Кёнігсбергскай ордэна Чырвонай Зоркі радыётэхнічнай брыгады спецыяльнага прызначэння палкоўнік У. В. Навіцкі, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” А. В. Грыбоўская.

Адметнай падзеяй сёлетняга мітынгу стаў прыём лепшых акцябрат горада ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У прыватнасці, у вялікі дзень 12 вучняў з гімназіі № 1 Валожына, СШ № 2 і № 1 раёна ўрачыста абяцалі любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі, справядлівымі і заўсёды выконваць законы піянераў Беларусі. А піянерскія гальштукі ім завязалі шаноўныя ветэраны і настаўніца геаграфіі гімназіі № 1 Валожына С. В. Федарака, узнагароджаная медалём “За працоўныя заслугі”.

Пасля афіцыйнай часткі адбыўся святочны марш воінаў гарнізона, узорнага духавога аркестра Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў і ўдзельнікаў узорнага клуба “Грацыя” РЦК. На плошчы горада жадаючыя змаглі папрактыкавацца ў зборцы і разборцы аўтамата, іншай зброі – такую ўнікальную магчымасць прадаставіла камандаванне воінскай часці № 30695. Вялікай Перамозе таксама былі прысвечаны адкрыты турнір па футболе сярод юнакоў 2006 года нараджэння і маладзейшых і міні-футбол сярод навучэнцаў ДЮСШ, якія прайшлі на стадыёне мікрараёна Сельгастэхніка, спаборніцтвы па шашках сярод ветэранаў.

Члены ГА “БРСМ” праводзілі флэш-акцыю “Дзякуй за жыццё!”, падчас якой можна было падысці да ўстаноўленага стэнда і напісаць словы падзякі і пажаданні ў адрас ветэранаў. Новы сезон летняга адпачынку распачаўся і на гарадскім возеры, дзе на ваду былі спушчаны водныя веласіпеды. А закончылася мерапрыемства святочным канцэртам, які падрыхтавалі работнікі культуры і адукацыі раёна.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий