19 мая адзначаецца Дзень піянерскай дружбы

Официально

 Старэйшаму пакаленню гэта дата вядома як Дзень нараджэння піянерскай арганізацыі. Праходзяць гады і дзесяцігоддзі, але па-ранейшаму актуальным застаецца заклік: «Піянеры! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзьце гатовы!», і гэтак жа ўпэўнена і лаканічна гучыць адказ: «Заўсёды гатовы!»

Раённае грамадскае аб’яднанне «Беларуская піянерская арганізацыя» налічвае звыш 2000 членаў. На працягу бягучага месяца ў арганізацыю ўступілі 92 хлопчыкі і дзяўчынкі. Падчас урачыстага мітынгу ў Дзень Перамогі 12 вучням школ горада чырвона-зялёныя гальштукі – сімвал сучаснай беларускай арганізацыі – павязалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Г. М. Русакевіч, настаўніца гімназіі С. В. Федарака.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Сяргея Бобрыка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *