21 мая – дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Официально

Аляксей Міхайлавіч МІХНАВЕЦ тры гады працуе інструктарам-метадыстам па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай рабоце ФАЦ “Надзея”. Прафесіянальна займаецца валейболам і выступае капітанам валожынскай каманды валейбольнай аматарскай лігі г. Мінска і Мінскай вобласці. Аляксей Леанідавіч САДОЎСКІ – трэнер-выкладчык па барацьбе дзюдо ДЮСШ райцэнтра. Выхаванцы спартсмена неаднаразова станавіліся прызёрамі абласных спаборніцтваў, наперадзе – пакарэнне рэспубліканскіх вяршынь. Мікалай Мікалаевіч РАБЦАЎ і ўвогуле чалавек-легенда. Ён пачынаў настаўнікам фізічнай культуры ў Брылькоўскай, працаваў у Дубінской і Гародзькаўскай школах. Прафесіянал заняты і сёння: ён з’яўляецца кіраўніком фізвыхавання гімназіі № 1 райцэнтра. Мікалай Мікалаевіч – суддзя нацыянальнай катэгорыі, узнагароджаны Ганаровым знакам Міністэрства спорту і турызму. Ён узначальвае раённую арганізацыю ветэранаў фізічнай культуры і спорту. Заўсёды на перадавых пазіцыях сярод калег і ў калектыве настаўнік фізкультуры СШ № 2 г. Валожына Сяргей Міхайлавіч ШАЎЛЮК.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий