Сімвал міру і дабра

Культура

У нядзелю ў Валожынскую Свята-Канстанціна-Аленінскую царкву была дастаўлена вялікая святыня – Віфлеемскі агонь.

Агонь, запалены ад Нязгаснай лампады ў Базіліцы Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме, 17 снежня прадстаўнікам скаўтаў у Беларусі перадалі польскія харцеры, а тыя – членам грамадскага аб’яднання “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” у Валожыне. Акцыя праходзіць у рамках міжнароднай эстафеты “Віфлеемскі агонь міру і дружбы”. Падарожжа вялікай святыні па свеце мае больш чым 20-гадовую гісторыю. Пачалося яно ў 1986 годзе ў Аўстрыі, ініцыятарам выступіў дзяржаўны тэлеканал ORF. Тады людзі хацелі падзяліцца гэтым агнём з беднымі і пакрыўджанымі. Пасля ідэю скаўты прынялі і распаўсюдзілі па ўсяму свету.

На Валожынскую зямлю Віфлеемскі агонь даставілі ў пяты раз. У Свята-Канстанціна-Аленінскай царкве лампадкі ўстаноўлены ля храмавай іконы і іконы Святога Серафіма Сароўскага. Вернікі любой канфесіі могуць запаліць ад яго свечку і прынесці віфлеемскае святло ў свой дом. Па традыцыі ў вілігійную ноч перад Нараджэннем Хрыстовым у кожнай сям’і запальваюць калядную свечку.



Добавить комментарий