Піянеры Валожыншчыны прынялі ўдзел у абласным свяце піянерскай дружбы

Официально

Піянеры Валожыншчыны прынялі ўдзел у абласным свяце піянерскай дружбы “Салют, Піянерыя!”, якое адбылося на мінулым тыдні каля мемарыяльнага комплексу “Курган Славы” і сабрала самых актыўных членаў грамадскага аб’яднання Міншчыны.

Наш раён прадставілі хлопчыкі і дзяўчынкі з гімназіі № 1, СШ № 1 і № 2 г. Валожына, Суднікаўскай школы. Яны прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, падчас якой адбыўся прыём у члены піянерскай арганізацыі. Гонар стаць піянерамі ў гэты дзень выпаў 10-і акцябратам з гімназіі. Чырвона-зялёныя гальштукі юным актывістам павязалі старшыня цэнтральнага Савета ГА БРПА В. В. Мінакова, ветэраны піянерскага руху вобласці, прадстаўнікі Мінаблвыканкама, лідары грамадскага аб’яднання.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Марыі КУШНІР



Добавить комментарий