Цяплічная гаспадарка РУП “Валожынскі жылкамунгас”

Общество

 Цяплічная гаспадарка РУП “Валожынскі жылкамунгас” уносіць важкую лепту ў аздабленне нашага старажытнага горада. Больш за 54 тысячы штук расады кветак розных найменняў і перыяду вегетацыі вырошчваюць тут. Перавагу, вядома ж, аддаюць аднагадовым дэкаратыўным раслінам.

Пад кіраўніцтвам Таццяны Іванаўны Кузянковай калектыў цяпліцы працуе на вырошчванні расады амаль паўгода. У выніку старанне жанчын акупляецца непаўторнай прыгажосцю гарадскіх клумбаў. Сёлета, напрыклад, у райцэнтры высаджана каля 40 тысяч штук розных кветак.

Фота Дзмітрыя МІКІТОВІЧА



Добавить комментарий