Новыя вiды паслуг

Общество

Раённы камбінат бытавога абслугоўвання працягвае павялічваць пералік аказваемых паслуг.

У жыхароў з’явілася магчымасць не марудзячы адрамантаваць свае бензапілу ці газонакасілку. Такую паслугу камбінат бытавога абслугоўвання акажа ў майстэрні па вуліцы Пушкіна, 3.

Спецыяліст-тэхнолаг з кампаніі “Мілонда”, якая займаецца спектрам паслуг прафесійнай індустрыі прыгажосці, правёў семінар-практыкум для цырульнікаў райцэнтра. Валожынскія спецыялісты асвоілі тэхналогію біязавіўкі і выраўноўвання валасоў. Цяпер прадстаўніцы прыгожай паловы Валожыншчыны пры жаданні могуць змяніць свой імідж і ў гэтых кірунках.

Яшчэ адно новаўвядзенне ў камбінаце бытавога абслугоўвання таксама датычыцца працы цырульнікаў. Нядаўна пасля перагляду дзяржаўнага стандарту ў персаналу цырульні з’явілася магчымасць аказваць паслугі па месцы знаходжання заказчыка. Па нумары 55459 можна аформіць папярэднюю заяўку на выязное абслугоўванне цырульніка на даму. Як аказалася, жадаючых скарыстацца такой паслугай нямала.

Анжэла РАДЫНА



Добавить комментарий