Стараюцца ганчары

Официально

У вясенне-летні сезон традыцыйна павышаецца попыт на прадукцыю ААТ “Івянецкі завод мастацкай керамікі”. Дэкаратыўныя вазы, кашпо разнастайнай палітры і формы шырока выкарыстоўваюцца для аздаблення жылых пакояў, тэрас, знайшлі яны сваё прымяненне і ў вонкавым дызайнерскім афармленні сядзіб.

Івянецкія вытворцы стараюцца заахвоціць сваіх патэнцыяльных пакупнікоў шырокім асартыментам гліняных вырабаў. На заводзе ў адзін лагічны ланцужок злучаны многія вытворчыя працэсы. У ліку першых важных звёнаў знаходзяцца прафесійныя абавязкі фармоўшчыка Юрыя Казіміравіча Мойсы. Са шматкілаграмовай масы вільготнай сыравіны, якую падвозіць на цялежцы, ён на спецыяльным абсталяванні штампуе нарыхтоўкі вызначанай формы. За змену руплівы рабочы адпраўляе на наступны этап вытворчасці каля 650 сфармаваных гліняных нарыхтовак.

Непадалёк абсталявана рабочае месца яго калегі – Вольгі Антонаўны Рудовіч. Яна спецыялізуецца на выпуску керамічных падставак пад кашпо. Прадукцыйнасць працы ў жанчыны досыць высокая: за змену вырабляе 1200 штук асартыментнай прадукцыі.

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий