За бяспеку разам!

Общество

У рамках гэтай акцыі выратавальнікі, прадстаўнікі іншых службаў і ведамстваў правялі шматлікія рэйды, у час якіх дапамагалі грамадзянам усвядоміць небяспеку ўзнікнення пажараў, а таксама зразумець, што за парушэнні норм і правіл пажарнай бяспекі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Напрыклад, распальванне вогнішча ў забароненых месцах пагражае папярэджаннем ці штрафам да 12 базавых велічынь. Каля жылых дамоў, інтэрнатаў, гаражоў, у садаводчых таварыствах дапускаецца запаліць агонь пры слабым ветры на адлегласці не менш за 15 метраў, і не менш чым за 25 метраў, калі побач знаходзіцца лясны масіў. Мангалы і іншыя прыстасаванні для прыгатавання ежы дапускаецца размяшчаць не менш чым за 4 метры ад сцен будынкаў. Пляцоўкі для спальвання смецця, як і месцы, дзе размяшчаюцца прыстасаванні для гатавання, павінны выбірацца такім чынам, каб выключыць магчымасць узнікнення пажару. Іх трэба забяспечыць вогнетушыцелем з масай дзеючага рэчыва не менш за 2 кілаграмы ці 10-літровай ёмістасцю з вадой, а таксама штыкавой рыдлёўкай.

Нельга ставіць мангал ці спальваць адходы пад кронамі дрэў і пакідаць іх без нагляду, а пасля праведзеных работ вуглі трэба затушыць да поўнага спынення тлення.

Павел ТАРАСЕВІЧ,

намеснік начальніка РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *