Ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі

Официально

Ва ўсіх 16-і ўстановах адукацыі раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі “Апошняга званка”. Сёлета дарога ў самастойнасць адкрылася для 498 выпускнікоў.

Свята апошняга званка ў СШ № 1 райцэнтра сабрала на школьнай пляцоўцы 533 вучняў. Увага гасцей была прыкавана да галоўных герояў урачыстасці – выпускнікоў. Сёлета адзінаццацікласнікаў у школе няшмат – толькі 16 чалавек. У дружным класе ёсць свой лідар – Юлія Бекіш, якая прэтэндуе на залаты медаль.

Іспыты наперадзе і ў 44-х дзевяцікласнікаў. Некаторыя з іх, атрымаўшы атэстат аб базавай адукацыі, развітаюцца са школай, паступіўшы ў каледжы і ліцэі. Для 45 школьнікаў навучальны год стаў удалым і паспяховым: у дзённіках старанных дзяцей у выніковай ацэначнай графе – толькі 9 і 10 балаў. На школьным свяце прыемны сюрпрыз чакаў пераможцаў творчых, інтэлектуальных і спартыўных конкурсаў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага маштабаў: ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ім уручылі грашовыя прэміі памерам ад 60 да 315 тысяч рублёў. Дзяўчат-выпускніц у белых фартухах зацікаўлена разглядалі 50 першакласнікаў, у скарбонцы малых пакуль 1 год вучобы, на тварах – бесклапотнасць і радасць: адзнакі пачнуць атрымліваць толькі з трэцяга класа, а наперадзе першыя летнія канікулы.

Фота і тэкст Алены ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий