КВЗ у Валожыне

Молодежный курьер

 У Валожыне прайшоў I раённы фестываль гульняў вясёлых і знаходлівых сярод працуючай моладзі.

Сваімі жартамі гледачоў парадавалі зборныя каманды раённай бальніцы “Акадэмія-103”, воінскай часці № 30695 “Шанель”, аддзела адукацыі, спорту і турызму “Педагагічныя масцяркі” і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі “КультУра”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і БРСМ. Тэмай гульні стала “Пятніца – 13”. Удзельнікі спаборнічалі ў трох конкурсах. Першым было “Прывітанне”, дзе кожная з каманд у вольным стылі прадставіла сябе. Пасля “Вясенні біятлон”, у выніку якога выбіраўся лепшы з падрыхтаваных жартаў. На заканчэнні канкурсанты вынеслі на суд гледачоў дамашняе заданне “Маладым усюды дарога!”.

Прамежкі паміж конкурсамі запаўнялі музычныя нумары, што падарылі гледачам артысты з Івянецкага і Пяршайскага дамоў культуры.

Прыемна было чуць родную беларускую мову ва ўсіх выступленнях “КультУры”. Артыстычнымі былі прадстаўнікі воінскай часці. Гледачоў усхвалявала патрыятычная песня, якую яны выканалі на заканчэнні. Іх праграма была насычана музыкай, песнямі, танцамі. Знаходлівасцю вылучаліся педагогі. Арыгінальнасцю адрозніваліся медыкі. Надоўга гледачам запомніцца іх пастаноўка пра гісторыю раёна, а відэаролік “36,6 адценняў Валожына” нікога не пакінуў раўнадушным. Медыцынскія работнікі змаглі прыкмеціць цікавае ў звыклых для кожнага рэчах.

Кампетэнтнае журы пасля падвядзення вынікаў усіх конкурсаў назвала пераможцам зборную каманду раённай бальніцы “Акадэмія-103”, якую прадстаўлялі П. А. Дрожжа, В. Р. Міхалевіч, А. Б. Казлоўская, Ю. В. Мінцюк, І. А. Дзямбіцкі на чале з капітанам П. А. Ганчаром. Маладыя людзі ў чэрвені адправяцца на абласны турнір КВЗ у Клецк.

Анжэла РАДЫНА



Добавить комментарий