Майстар-сырароб Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” Наталля МАТУЦЬ працуе на прадпрыемстве шосты год

Общество

 Майстар-сырароб Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” Наталля МАТУЦЬ працуе на прадпрыемстве шосты год. Прыехала сюды па размекаванні пасля заканчэння Пінскага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Паралельна са станаўленнем у прафесіянальным плане наладжвалася і асабістае жыццё на новым месцы. Зараз Наталля не толькі выдатны спецыяліст, але і добрая жонка, клапатлівая маці для трохгадовага сыночка Данііла, а яшчэ – студэнтка-завочніца тэхналагічнага ўніверсітэта.

За змену ў сыраварным цэху вырабляецца да 110 тон прадукцыі. “Даспяваюць” сыры ў спецыяльным памяшканні, дзе падтрымліваецца неабходны мікраклімат. Тут, у царстве стэлажоў са стракатымі галоўкамі сыроў самай разнастайнай формы, мы і засталі Наталлю.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий