У чэрвені, калі цёплых дзён ужо дастаткова, рыба пачынае больш інтэнсіўна рухацца, карміцца і рыхтавацца да штогадовага нерасту. Гэта цалкам характэрна і для сома звычайнага.
Ён імкнецца ўверх па цячэнні рэк, каналаў. Калі не назіраецца начных замаразкаў, то нераст сома звычайнага адбываецца на працягу 7-10 дзён.
Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету папярэджвае, што, згодна з Правіламі вядзення рыбнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь, лавіць самоў забаронена да 1 ліпеня. Асобы, вінаватыя ў здабычы самоў, будуць пакараны ў адміністрацыйным ці крымінальным парадку.
Заканадаўствам прадугледжаны штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, а за кожную вылаўленую асобіну сома парушальніку давядзецца заплаціць за пакрыццё ўрону прыродзе 12 базавых велічынь, што складае 2 мільёны 520 рублёў. Калі сума нанесенага ўрону перавысіць 100 базавых велічынь, то наступіць крымінальная адказнасць.