Iльготы на вуды, але не ўсiм i не ўсюды

Закон и порядок

 Пры арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства прадугледжаны льготныя ўмовы для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў I і II груп, непаўналетніх асоб да 16 гадоў, а таксама жыхароў населеных пунктаў, якія вызначаны рашэннямі аблвыканкамаў.

Рыбаловы, якія займаюцца аматарскім рыбалоўствам, абавязаны дбаць пра санітарны стан вадаёмаў, берагоў. Забараняецца пакідаць пасля сябе смецце, псаваць указальнікі, інфармацыйныя табло ў водаахоўнай зоне, а таксама прытрымлівацца іншых абавязкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

У маі скончылася агульная забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы. Рыбаловам-аматарам дазволена выкарыстоўваць наступныя прыстасаванні і спосабы лоўлі: нахлыставыя, паплаўныя і донныя вуды ўсіх сістэм, спінінгі, караблікі, дрожкі, а таксама ружжы і пісталеты для падводнага палявання, сачкі і інш.

Для тых, хто ловіць рыбу бясплатным спосабам, напамінаем, што вам дазволена здабываць у суткі не больш як 5 кілаграмаў рыбы ці адной рыбіны, вага якой перавышае 5 кілаграмаў.

П. ЦЫВІЛЬКО, намеснік начальніка Маладзечанскай

міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *