Вызначылi vip-клiента

Общество

 Сістэма ўзаемаадносін Валожынскага РВПС Мінскага філіяла РУП “Белпошта” з карпаратыўнымі кліентамі будуецца на аснове ўзаемавыгаднага партнёрства і супрацоўніцтва.

Гэта дазваляе забяспечыць комплекснае абслугоўванне з улікам індывідуальных асаблівасцей кожнага прадпрыемства.

За высокую ўдзельную вагу ў атрыманых паслугах паштовай сувязі ў спіс VIP-кліентаў Мінскага філіяла РУП «Белпошта» на 2016 год уключаны ІП “ХоладІнтэрнэшнл”. Выдадзены сертыфікат на атрыманне скідак пры адпраўцы пасылак унутраных і міжнародных адпраўленняў паскоранай пошты ЕМS-адпраўленняў. Гэта паслуга, пры якой дастаўка і ўручэнне ажыццяўляецца ў максімальна кароткія тэрміны як на тэрыторыі Беларусі, так і больш чым у 200 краінах па прынцыпе “ад дзвярэй да дзвярэй”.

Усім карыстальнікам паслуг паштовай сувязі РУП “Белпошта” прапануе скарыстацца аўтаматызаванай сістэмай сачэння. У выніку кліент будзе ведаць, калі і куды паступіла адпраўленне і дзе знаходзіцца цяпер. Для гэтага трэба зайсці на сайт РУП “Белпошта” (www.belpost.by) у раздзел “Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі”, выбраць тып адпраўлення, у адпаведнай графе ўвесці ідэнтыфікацыйны нумар (штрых-код) і даць каманду “Шукаць”.



Добавить комментарий