Навагодні карагод каля галоўнай ёлкі раёна

Официально

Навагодні карагод каля галоўнай ёлкі раёна сабраў 245 хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта пераможцы алімпіяд і творчых конкурсаў, лепшыя спартсмены і актыўныя ўдзельнікі школьных і грамадскіх мерапрыемстваў, дзеці са шматдзетных і апякунскіх сем’яў. Кожны з удзельнікаў вясёлага мерапрыемства атрымаў салодкі падарунак. Пра гэта ўжо паклапаціўся фундатар – райвыканкам, які выдзеліў на правядзенне свята 24 мільёны 601 тысячу 500 рублёў.

Нягледзячы на тое, што абышліся без традыцыйнага навагодняга карагода, сумаваць сабраным не прыйшлося. Інтэрактыўнае прадстаўленне, падрыхтаванае супрацоўнікамі РЦК, удала “заводзіла” залу, казачным героям спагадалі і шчыра апладзіравалі нават дарослыя. Артысты выступалі ярка, таленавіта, з тым драйвам, які перадаецца гледачам і прымушае іх адчуваць сябе неад’емна ад сцэны.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКІ.



Добавить комментарий