У грамадстве зараз актыўна абмяркоўваюцца матэрыялы 5-га Усебеларускага народнага сходу

Общество

У грамадстве зараз актыўна абмяркоўваюцца матэрыялы 5-га Усебеларускага народнага сходу. Мы звярнуліся да членаў валожынскай дэлегацыі з просьбай падзяліцца сваімі ўражаннямі ад удзелу ў рабоце гэтага рэспубліканскага форуму.

– 5-ы Усебеларускі народны сход – важная вяха ў сучаснай гісторыі нашай краіны. У выступленнях Прэзідэнта краіны А. Р. Лукашэнкі, у прынятых праграмных дакументах вызначаны асноўныя арыенціры развіцця краіны.

Я ўпершыню ўдзельнічаў у такім маштабным, прадстаўнічым  форуме. Да гэтага часу знаходжуся пад вялікім уражаннем!  Кіраўнік краіны, а таксама ўсе, хто выступаў з трыбуны, кансалідаваліся ў меркаванні, што дабрабыт беларускага народа перш-наперш залежыць ад персанальнага ўкладу кожнага з нас у агульную справу, ад выканальніцкай дысцыпліны, ад дзейсных эканамічных механізмаў на прадпрыемствах, прадпрымальнасці і ініцыятывы.

У свой службовы блакнот для будучай практычнай  работы я ў час сходу занатаваў нямала ідэй,  карысных падказак і практычных рэкамендацый, якімі дзяліліся  з прадстаўнічай аўдыторыяй шматлікія выступаючыя. Жывая дыскусія вялася і ў перапынках, з калегамі мы ахвотна абменьваліся найбольш яркімі ўражаннямі.

Уважліва прааналізаваўшы праграмныя  дакументы  ўсебеларускага веча, вертыкаль раённай улады, якую мне нядаўна аказаны вялікі давер узначаліць, на рэгіянальным узроўні выпрацуе эфектыўны план мерапрыемстваў. Галоўнае, каб усе кіраўнікі зразумелі, што мы адна каманда, і што ў нас адна мэта – дынамічнае развіццё раёна, дарэчы, аднаго з самых буйных на Міншчыне. І ў нас ёсць патэнцыял узняць пазіцыі Валожыншчыны ў абласным рэйтынгу раёнаў.

Наперадзе нас чакаюць  знакавыя падзеі – Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама традыцыйнае Свята горада Валожына. Незвычайную атмасферу мерапрыемстваў павінны адчуць людзі ўжо ў перыяд падрыхтоўкі да гэтых свят. Таму я выступіў з ініцыятывай правесці суботнік па добраўпарадкаванні райцэнтра і ўсіх населеных пунктаў з актыўным удзелам жыхароў раёна. Выключны парадак, высокая санітарная культура, камфортнае гарадское асяроддзе павінны стаць паўсядзённай нормай. Паглядзіце, якая прыгожая, квітнеючая сталіца нашай рэспублікі – горад-герой Мінск! Невыпадкова Прэзідэнт на Усебеларускім сходзе даў высокую ацэнку рабоце мэра і мінчанам. Мы таксама будзем імкнуцца да такіх высокіх стандартаў добраўпарадкавання гарадскога асяроддзя, выхавання эстэтычнай культуры ў грамадзян.



Добавить комментарий