Віншаванні са святам!

Общество

Шаноўныя жыхары Валожыншчыны!

Няма на свеце больш радаснага, вясёлага і доўгачаканага свята, чым Новы год. У ім – нараджэнне мар, у ім – яднанне і вера. За некалькі гадзін да яго наступлення мы быццам зноў перажываем усё тое, што адбылося з намі ў адыходзячым годзе.

2010 год быў насычаным разнастайнымі падзеямі, быў удалым і адначасова напружаным. Развітваючыся з ім, хочацца выказаць сардэчную ўдзячнасць вам, дарагія валожынцы, за плённую працу на карысць нашай дзяржавы. Жыхары раёна дастойна жылі і працавалі ў адыходзячым годзе. Нам ёсць чым ганарыцца. Дасягненні ў вытворчасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльным і бытавым абслугоўванні насельніцтва, адукацыі і культуры пераконваюць у гэтым. Дасылаем словы шчырай удзячнасці ўсім, хто плённа шчыраваў дзеля таго, каб родны Валожынскі край заставаўся такім жа прыгожым, утульным і гасцінным кутком Беларусі.

Дарагія сябры! Напярэдадні Новага года ад шчырага сэрца жадаем вам усяго таго, што заўжды жадаюць самым блізкім людзям, – шчасця, здароўя, узаемаразумення, стабільнасці і сямейнага дабрабыту.

З Новым годам вас! З новым шчасцем! З новымі надзеямі на заўтрашні шчаслівы дзень!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з надыходзячым 2011 годам і Ражаством Хрыстовым! Няхай гэтыя святы, поўныя радасці і самых светлых надзей наблізяць і аб’яднаюць нас, раскрыюць сэрцы насустрач дабру і міласэрнасці, падкрэсляць сэнс самых галоўных каштоўнасцей – забеспячэнне росквіту Айчыны, міру і згоды на роднай зямлі, дадуць сілы і натхненне для добрых спраў. Няхай Новы год і Ражаство Хрыстова прынясуць у нашы дамы дабрабыт і ўтульнасць, моцнае здароўе і добры настрой, узаемаразуменне і спакой. З Новым годам! З Ражаством!

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван БАГАТКА, Уладзімір СІНЯКОЎ.



Добавить комментарий