Простае шчасце людское…

Официально

Простае шчасце людское… Гэтае пачуццё міжволі ўгадваецца на тварах герояў фотаздымка. Уладзімір Іванавіч жыве на вуліцы Леніна. Ужо на пенсіі. Таму хапае часу, каб схадзіць адведаць дачку Святлану і сваіх любімых унукаў. Прасторны дом па завулку Агінскага райцэнтра стаў утульным, камфортным гняздом для яе маладой сям’і. У Святланы Уладзіміраўны падрастае сын Паша і дачка Насця. Амаль два гады назад з’явілася папаўненне – Ілля. Жыве шматдзетная сям’я ў дастатку. Бацьку гэта толькі цешыць. Ды як не радавацца, калі на гэтым жа завулку пабудавала катэдж і другая яго дачка Аксана. “Яна таксама нарадзіла нам траіх унукаў. Месца ў новым доме ўсім хопіць. Аж два паверхі!” – з гонарам расказвае нам Уладзімір Іванавіч. Ён шчыра рады за лёс сваіх нашчадкаў. А хіба магло ў жыцці ўсё скласціся інакш, калі прозвішча ў яго такое светлае – Рай. Таму лёс пакуль толькі шчасцем адорвае, а нязначныя непрыемнасці, якія калі-нікалі ўсё ж здараюцца, хутка развейваюцца, як аблачынкі на небе…

Ірына ПАШКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *