Запомнілася навагодняе свята і для выхаванцаў ДУ “Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця”

Официально

Дзед Мароз і Cнягурачка наведаліся сюды 24 снежня. Разам з чароўнымі персанажамі дзяцей віншавалі і госці – міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Зянон Кузьміч Ломаць, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Ала Валянцінаўна Мікалуцкая, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Уладзіміравіч Шчэцька, старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Алег Аляксеевіч Семянчук, старшыня райвыканкама Уладзімір Антонавіч Наумовіч і іншыя адказныя службовыя асобы.

Падарункі, прывезеныя дзяцям дома-інтэрната, пад ёлкай не памясціліся. Адзін вадкакрышталічны тэлевізар “Гарызонт” чаго толькі быў варты! “З самым вялікім экранам, які толькі адшукалі”, – сказаў Зянон Ломаць. Дарэчы, старшыня Камітэта дзяржкантролю вельмі дзякаваў дырэктару ўстановы Алене Сігізмундаўне Петрашкевіч, усяму калектыву супрацоўнікаў за выдатныя ўмовы, якія створаны тут для выхавання і рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Алена ЗБІРЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий