З Пскова ў Вiцебск

Официально

Адным з першых важных выставачных праектаў на 25-м «Славянскім базары ў Віцебску» стала прэзентацыя дзвюх карцін Марка Шагала, прывезеных з Пскова.

Гэтай падзеі віцебскія музейшчыкі дабіваліся з 2009 года. У выніку ў гараджан і гасцей фестывальнай сталіцы да 14 жніўня ёсць унікальная магчымасць убачыць дзве раннія работы з так званага віцебскага цыкла — мастацтвазнаўцамі ён цэніцца больш за ўсё, а карціны гэтага перыяду — самыя дарагія. Гэта датычыцца і графічнага твора «Чорныя палюбоўнікі», які датаваны 1914-1915 гадамі, і знакамітай работы «Купанне дзіцяці», напісанай у 1916 годзе. Абедзве — упершыню ў Беларусі.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий